Любча |
 |
Замак у Любчы.
Любча — былы гандлёвы цэнтр на беразе Нёмана, вядомы яшчэ пры
Міндоўгу, г. зн. з XIII ст. У 1499 г. кароль Аляксандр дараваў
яе свайму пісару Храптовічу, у XVI ст. яна перайшла да
Гаштольда (1528), а з 1547 г. — да знакамітага сваім багаццем Яла Кішкі. Стаўшы віленскім кашталянам, той здабыў
для Любчы Магдэбургскае права і нават асобны герб.
У 1580-х гадах побач з мястэчкам быў збудаваны ўнушальны
замак з палацам. У 1606 г. Кішкі парадніліся з Радзівіламі
і Любча стала належаць апошнім. Прадпрымальныя магнаты
вырашылі эканамічна ўмацаваць і пашырыць новае ўладанне:
з Мінска, Навагрудка і іншых гарадоў яны перасялілі сюды
мяшчан, стварылі рамесныя цэхі, адкрылі друкарню, дзе
выдавалася шмат кніг на розную тэматыку і г. д. Горад быў
распланаваны па асабліваму геаметрызаванаму плану. Цэнтрам усёй кампазіцыі быў замак.
Кіруючыся да яго, мы думаем убачыць рэшткі сапраўды
замка: вежаў, сценаў, равоў, пад'ёмны мост. На жаль, усё
гэта да нас не дайшло. Засталіся толькі руіны — дзве некалі
непрыступныя вежы, равы...
Любчанскі замак быў збудаваны на ўзвышшы левага берага ракі Нёман, з трох бакоў
яго акружалі равы. Адна з ацалелых вежаў — брамная —
дае пэўнае ўяўленне аб замку ў цэлым. Магутны цяжкі
куб яе нізу пераходзіць вышэй у васьмігранную прызму.
У вежы чатыры ярусы бою з байніцамі, па якіх можна
вызначыць, на якую зброю яна была разлічана.
Восем ружэйных байніц нізу змяняюцца вышэй яшчэ адным ярусам
з дванаццаццю такімі ж байніцамі. Трэці ярус мае восем байніц
гарматнага бою (можна было страляць у розных накірунках).
Зверху пад самым карнізам на кожным баку васьмі-
гранніка размешчаныя па дзве мушкетныя байніцы. Складаная
"гатычна-рэнесансная" цагляная муроўка дазваляе лічыць,
што вежы сапраўды будаваліся ў XVI ст. Любчанскі замак
быў узяты і разбураны казакамі В. Залатарэнкі (з войска
Б. Хмяльніцкага, памёр у 1663 г.) у жніўні 1655 г. Наш
далейшы шлях ляжыць на Уселюб.
Адзiная царква, якая сустракалася нам у падарожжы, вось гэтая - праваслаўная. Я разумею, што яна стаiць ужо некалькi стагоддзяў, але псеўдарускi стыль ды снесеная да аднаго яруса вежа выглядаюць, як... Мабыць тыя руiны замка былi ж такi прыгажэй за гэтакую царкву? Але гiсторыя гэтага будынка мне не вядома. Калi у каго есть думкi - чакаю!
Па матэрыялах кнiгi Аляксеева "Помнiкi Гродна i Панямоння", 1996 | 28/5/2002, Belmont, California |
|
|