Лида

Назад Домой
Upper bar
Мы галопом пробежали по Лиде (исключение составил правда замок - мы долго и странно ходили вокруг). Так что заранее извиняйте за возможную неполноту охвата местных достопримечательностей.

Замак ў Лiдзе

Замок. Вот такой вот. Никто из нас не думал, что он так выглядит. Все имевшиеся у нас фотографии показывали только какие-то жалкие остатки стен. Мы не знали, что его реставрируют. Правда из совершенно разнокалиберного кирпича. Но тем не менее - это величественно, интересно и действительно неплохо. Я вспоминаю сейчас как там было хорошо тогда. Побродить под огромными стенами, просто быть там... цвел куст сирени, росший у подножья стены замка...
А сейчас... к сожалению в солнечной Калифорнии нет замков, практически нет истории (пару сотен лет - это история?). Так что если если планируете прокатиться туда - будьте готовы увидеть панельные домики из фанеры, но никак не замки XIV века. Да ладно. Вот здесь можно узнать просто факты из истории этого замка.
(думаю вам будет интересно прочитать это - об обновлениях этого сайта, об авторе, о Калифорнии наконец)

Лiдскi Iосiфаўскi касцёл пiяраў

Неплохо. Но вообще-то непохоже на обычную православную церковь. Внутри купол с расписанным потолком... Очень необычно расписан. К сожалению я не сфотографировал. А построен храм вначале XIX века.

Лiдскi Крыжаўзвiжанскi касцёл

Мы подошли к касцёлу. Старушка подметала нападавшие листья.
- I бацюшка добра, i ксёндз добра. Бог ён адзiн. Няма разлiччу памiж iмi. Католiк, або праваслаўны - няма асобнага разлiчча, калi веруешь. I бацюшка добра, i ксёндз добра. Бог - ён адзiн.
Все говорила она. Наверно она подумала, что мы православные. Ну а действительно, какая разница для Бога? Видимо только на земле это имеет значение.

Некаторыя факты пра касцёл тутака.

Horizontal Bar

Лiда, горад, центр Лiдскага р-на, на раке Лiдзея. За 110 км ад Гродна. Вузел чыгуначных i аўтамабiльных дарог на Гродна, Вiльню, Маладзечна, Баранавiчы. Упершыню ўспамiнаецца ў "Спiсе рускiх гарадоў…" , складзеным памiж 1387 i 1406 у першапачатковай, найбольш старажытнай частцы "Летапiсца вялiкiх князеў лiтоўскiх", напiсанай ў 1390ыя гады. У вялiкам Кн. Лiтоўскiм старажытны горад складаўся з замка, княжацкага двара або замкавага фальварка (размяшчаўся на рацэ Каменка на ПдЗ ад замка, пры iм былi млыны, вiнакурня i iншыя гаспадарчыя пабудовы), уласна горада (на Пн ад замка, ад яго гiстарычнага центра – рынка – адыходзiлi 4 вулiцы: Вiленская, Замкавая, Каменская i Крывая) i Зарэчча (некалькi дзесяткаў хат). З 1560-х цэнтр павета Вiленскага ваяводства. У 1587 Лiда атрымала магдэбургскае права, мела герб (выявы льва на чырвоным i двух ключоў на блакiтным фоне). У 17 ст. пабудаваны кляштар кармелiтаў. У руска-польскую 1654-67 i Паўночную 1700-21 войны разрабавана i спустошана. У 18 ст. на рыначнай плошчы пабудавана ратуша. У 2-й пал.18 ст. каля 1,5 тыс. жыхароў. З 1795 у складзе Расii, цэнтр павета. У 1797-1825 пабудаваны Лiдскi Iосiфаўскi касцел пiяраў. З сярэдзiны 19 ст. будуюцца 1-2-павярховыя мураваныя дамы, арнаментаваныя фiгурнай муроўкай. У канцы 19 ст. ў сувязi з будаўнцтвам Палескiх чыгунак пачаўся хуткi рост горада; у 1897- 8626 жыхароў, пiвамедаварнае, тытуневае, цагельнае i iншыя прадпрыемства, 3 пачатковыя навучальныя установы, 2 бальнiцы, аптэка. У пачатку 20 ст. каля 1000 жылых дамоў (з iх каля 270 мураваных). З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 у БССР, 33,4 тыс. жыхароу. (Далее про счастливое советское строительство продолжать, я думаю не стоит)


Лiдскi замак, помнiк абарончага дойлiдства 14-15 ст. Побудаваны ў 1330-я гады. Уваходзiў у лiiю крапасных умацаваньняуў Навагрудак-Крэва-Мядзiнiнкай-Тракай. У замкавых збудаваньнях спалучаюцца рысы раманскай архiтэктуры i ранняй готыкi (характар суадносiн аб'емаў, паўцыркульныя i стральчатыя праемы брам i байнiц). Пастаўлены на насыпным пяшчаным узгорку (вышэй 5-6 м), быу окружаны балоцiстымi берагамi рэк Лiдзеi i Каменка i ровам з Пн (шырынёй каля 20 м), якi злучаў ракi i аддзяляў замак ад горада. Пазней (вiдаць, у 16-17 ст.) у сiстэму перадзамкавых умацаваньняў уключана штучнае возера. Замак у плане - няправiльны чатырохвугольнiк (бакi каля 80 м) з 2 вуглавымi вежама. Абарончае значэнне мелi пастаўленныя на невысокiм падмурку (70-80 см) сцены (таўшчыня у нiзе 2 м, зверху 1,5 м, вышэй да 15 м) Верхняя частка сцен з баявой галерэяй i байнiцамi вымуравана з цэглы. Вонкавыя паверхнi сцен з вялiлiх валуноў, прамежкi памiж якiмi запоўнены каменнымi клiнамi, забутоўка з дробных камянеў. У 1-й пал. 14 ст. пабудавана квадратная у плане (9*9м) пауд.-зах. вежа. Пауд.-усх. вежа, пабудаваная ў канцы 14- пач. 15 ст., мела арачны ўваход з двара i лесвiцу шырынёй 1 м. У замак вялi 3 уваходы- 2 ва усходняй i 1 у паудневай сценах. На тэр. замка знаходзiлася праваслаўная царква (у 1533 перанесена ў горад), жылыя i гасп. пабудовы. Жылыя памяшканнi былi на верхнiх паверхах вежаў. На працягу 14-18 ст. у вынiку шматлiкiх аблогаў разбураны вежы i ўнутраныя пабудовы, збераглiся рэшткi абарончых сцен i вежаў. (у 1-й чвэрцi 20 ст. зроблена частковая кансервацыя, у 1982 – поўная). Праводзяцца работы па рэстаўрацыi сцен i вежаў.


Лiдскi Iосiфаўскi касцел пiяраў, помнiк архiтэктуры класiцызму. Пабудаваны ў 1797-1825 у Лiдзе (зараз вул. Савецкая). На пабудову храма 5000 руб. ахвяраваў Павел 1. Мураваны храм-ратонда накрыты паўсферычным купалам, завершаны 8-гранным лiхтаром. Побач з касцелам размешчаны мураваныя 1-павярховы корпус кляштара i 1-ярусная званiца. Кляштар зачынены у 1832 г. Касцел у 1842 г. гарэў, у 1863 перароблены на праваслаўную царкву Мiхаiла Архангела, пасля Вял. Айч. вайны - планетарый. Але зараз зноў праваслаўная царква.


Лiдскi Крыжаўзвiжанскi касцел, помнiк архiтэктуры сталага барока. Пабудаваны ў 1770 у Лiдзе (вул. Совецкая 2) Касцел Т-падобны ў плане, трохнефавы, з прамавугольнай алтарнай часткай, якая прадаўжае центральны неф, i 2 квадратнамi ў плане сакрысцiямi. Iнтэр'ер упрыгожаны фрэскавай размалеўкай, скульптурнай i арнаментальнай лепкай, выкананай ў стыле сталага барока. На скляпеннях у барочным арнаментальна-дэкаратыўным абрамленьнi размешчаны манум. Жывапiсныя кампазiцыi: "Узвiжаньне крыжа", "Мацi Боская", "Благавешчанне".Скляпеннi дэкарыраваны арнаментальнымi матывамi. У касуеле 3 мураваныя алтары- галоўны i 2 бакавыя. Казцел дзейнiчае.

Bottom bar
Домой!