Трагедыя на Нямізе

Назад Домой
Upper bar

Трагедыя на Нямізе

Улады да апошняга хавалі праўду

Роўна месяц таму адбылася жудасная трагедыя на Нямізе, аналагаў якой няма ў гісторыі сучаснай Беларусі. І не толькі сучаснай.

Адгучалі жалобныя спевы і чыноўніцкія прамовы, бацькі пахавалі сваіх дзяцей. І ніхто не дачакаўся адказу на пытанне, хто ўсё ж вінаваты.

Улады зрабілі ўсё, каб існавала толькі адна версія ўсяго таго, што адбывалася. Афіцыйная версія. Версія, паводле якой ніхто не вінаваты. Разыходжанняў з гэтай версіяй не мусіла б быць. Але яны ёсць.

Адразу пасля трагедыі, разам з афіцыйнай камісіяй па расследванні падзеяў нядзельнага кашмара была створаная паралельная грамадская камісія. Праваабарончы цэнтр «Вясна-96», які ўваходзіць у гэтую камісію, сабраў некалькі ўнікальных сведчанняў, якія дагэтуль нідзе не фігуравалі. Гэтыя сведчанні не адпавядаюць ці супярэчаць афіцыйнай версіі.

На месцы трагедыі аператыўна апынуліся журналісты і фотакарэспандэнты, якія пачалі выконваць свой прафесійны абавязак – збіраць інфармацыю і рабіць здымкі. Аднак значную частку каштоўных дакументальных матэрыялаў, фотастужкі міліцыянты знішчалі або канфіскоўвалі адразу, яшчэ на месцы трагічных падзеяў.

Вось што расказаў фатограф Анатоль:

«Я начал фотографировать тогда, когда увидел это месиво внутри. Милиция в это время пыталась людей растянуть или разогнать. Я все это снял от начала до конца. Все это длилось минут десять. Я понял, что все это очень серьезно, когда со стороны кафедрального собора гражданские люди начали выносить трупы.

Сначала милиции там было мало, но вскоре появилось больше, и один из них предупредил – не снимай. Я перешел на другую сторону, на сторону кафедрального собора через дорогу и стал снимать. Пытался зайти внутрь, но это было нереально. Мне удалось снять первые вынесенные жертвы. Но я снял и то, как это все происходило.

Я не знал, погибшие ли это люди, но вид у них был ужасный. Милиция уже была там – пару человек, а потом приехали еще – практически, когда все уже закончилось. Не видел, чтобы они помогали пострадавшим. Видел, как помогала эта врач, о которой я потом узнал, что она погибла. Ей просто не повезло – она не знает, что такое толпа, и бросалась помогать туда. Я ее видел в толпе – она пыталась кого-то вытащить. В течение этих десяти минут кого можно было вытащить – вытаскивали, а тех, кто уже там задыхался – вытянуть было практически невозможно. Милиция в это время сделала кордон, никого не пускали, но было поздно – они не успели. Среагировали, я считаю, они не так, как положено – они были рассредоточены. Им бы сосредоточиться, сгруппироваться в одном месте, чтобы ограничить поток людей, а они этого сделать не смогли.

-- Кто помогал жертвам?

-- Помогали в основном те же пострадавшие, которым удалось выбраться.

-- Оказывали ли милиционеры первую медицинскую помощь пострадавшим?

-- Не видел. Может быть, оказывали, но лично я не видел. Они помогали кому-то оттуда выбраться, но их было мало.

-- Когда на вас снова обратили внимание?

-- Предупредили: парень не снимай, а потом просто мне разбили фотоаппарат. Это было примерно в 20.35 -- 20.40, я успел отснять две пленки по 36 кадров. Одна пленка была в фотоаппарате, вторую у меня забрали. Где-то она есть. Но мне посоветовали ничего по этому поводу не предпринимать, не привлекать вообще внимания к себе.

-- Кто посоветовал?

-- Юрист. Он сказал – лучше не возбуждай вообще никаких дел: тебе это обойдется дороже, тебя сделают козлом отпущения, назовут «нячэсным журналистом». Вообще, поменьше светиться, чтобы поменьше людей знали тебя и где ты работаешь. Я с ним согласен и никаких дел возбуждать не буду.

-- Когда у вас отбирали пленку, применили ли к вам силу?

-- То, что у меня разбили фотоаппарат, я уже считаю применением силы, а так – попали немного дубинкой по бокам – и все. В Америке бы уже был скандал, а унас это не считается применением силы, и доказать что-либо невозможно. Все видели, но свидетелей нет и не будет.

-- Вы не пошли снять побои или было не очень больно?

-- Было больно, но следов почти не осталось.

-- Были ли еще журналисты, фотографы?

-- На празднике были НТВ, ОРТ – снимали, но почему-то есть съемки событий до и после, а того, что присходило – нет, хотя я думаю, что они снимали. Я видел фотографа, к сожалению, имени его я не знаю – он снял буквально три кадра и его побили и запугали, чтобы он не делал этого.

--Не считаете ли вы, что снимая трупы, вы нарушили в определенной степени профессиональную или человеческую этику?

-- Нет, я считаю, что не нарушил. Я считаю, что все это нужно публиковать. Например, тот же акт мародерства, который я даже успел снять. Было это так: девушка в переходе задыхалась и я увидел руки, тянущиеся к ней словно бы для того, чтобы вытаскивать (дувушка не могла шевелиться), но тут они сорвали цепочку и исчезли. Я это сфотографировал – фотография должна была быть очень выразительной».

Павел Жук – галоўны рэдактар газеты «Навіны»

«Я лічу, што здымаць тое, што ўжо адбылося – гэта не парушэнне маральных нормаў. Больш за тое, паказаць, як з гэтымі загінуўшымі дзецьмі абыходзіліся – трэба. Міліцыя не аказвала дапамогу, а займалася іншым – яны зьбілі хлопца, які займаўся здымкамі падчас трагедыі.

Ён быў у самы момант, калі ўсё гэта пачалося. На яго наляцелі міліцыянты, зьбілі. У яго былі адзнятыя дзьве плёнкі – з самого пачатку і да таго часу, калі п’яныя малойцы пачалі з гігіканьнем зрываць з загінуўшых залатыя ўпрыгожваньні. На яго наляцеў АМАП, разьбілі фотаапарат, забралі дзьве плёнкі. Плёнкі забраў у яго капітан і адну засьвяціў, а другую паклаў скабе ў кішэню. У іх недзе ўсё гэта ёсьць.

Гэта паказвае тое, што замест таго, каб выцягваць людзей, яны зрабілі ачапленьне і не дапускалі, каб гэта можна было ўсё адзьняць і запратакаліраваць: як гэта было на самой справе, і хто вінаваты ў гэтым. Яны не давалі і нам здымаць. Няма сэнсу хаваць тое, што ўжо адбылося – усё роўна гэта стане яўным. А тое, што яны хавалі ад журналістаў праўду, падцьвяржае, што яны адчувалі сваю віну. Яны не хацелі, каб людзі ведалі, што яны ня могуць дзейнічаць у крытычных сітуацыях, ня могуць забясьпечыць парадак і бясьпеку грамадзянаў; ня могуць нават аказаць першай медыцынскай дапамогі. А журналістаў зьбіваць за тое, што яны адлюстроўваюць факты, якія ўжо адбыліся – гэта для іх маральна.

Журналісты павінны паказваць тое, што ёсьць – фатаграфаваць, распавядаць пра гэта, нават калі гэта і трупы (паглядзіце афганскую вайну), рабіць гэта праўдзіва і прафесіянальна, без фальсіфікацыяў».

Цэзарый Галінскі – карэспандэнт Gazeta wyborcza (Польшча):

«На месцы здарэння мы стараліся нешта даведацца ад чыноўнікаў, якія з’явіліся на Нямізе. Выйшаў палкоўнік і сказаў, што нічога не адбылося, рана яшчэ нешта гаварыць, прыходзьце зранку і тады, можа, нешта даведаецеся, а мы вам нічога не скажам. У гэты час ужо ад’яжджалі апошнія машыны «хуткай дапамогі». Нам казалі: не перашкаджайце працаваць, хаця мы прадставіліся, паказалі пасьведчаньні. Нас выціснулі. І толькі адзін капітан сказаў: хлопцы, тут сапраўды адбылася трагедыя, загінулі людзі і сапраўды не перашкаджайце нам. Потым да нас выйшлі людзі ў цывільным, здаецца, працаўнікі пракуратуры і сказалі: чакайце да раніцы, да прэс-канферэнцыі.

На ўсе нашыя пытаньні міліцыянты адказвалі: нічога ня ведаем, нічога не можам сказаць. Гэты адказ гучаў ад кожнага чалавека ў форме, якога мы сустракалі ў той вечар. Ніхто з іх не хацеў ісьці на кантакт, а больш цікавіліся: хто мы такія і чаго мы тут шукаем. Калі мы казалі, што журналісты, то ад нас проста адварочваліся. Адзіны момант прымяненьня сілы з боку міліцыянтаў быў яшчэ каля станцыі метро: тады амапаўцы нас даволі карэктна, як для амапаўцаў, пачалі адштурхоўваць ад самога пераходу».

Як бачым, сведкі паказваюць, што афіцыйныя ўлады да апошняга імкнуліся замаўчаць сапраўдныя маштабы трагедыі, намагаліся схаваць рэальныя наступствы.

Нам казалі: «Міліцыя рабіла ўсё магчымае». І напэўна ж, шмат хто з іх атрымае ўзнагароды «за Нямігу». Сапраўды – міліцыя зрабіла ўсё магчымае, каб толькі ніхто і ніколі не даведаўся усёй праўды. Зрэшты, куды прасцей пабіць фатографа і забраць стужку, чым пад пагрозай для свайго жыцця ў той жа час выцягваць людзей з крывавага месіва. Таму і загінула міліцыянтаў усяго двое – тыя, хто не паспеў навучыцца як след міліцэйскай навуцы, як выратаваць сябе.

У дзяржаўных чыноўнікаў ёсць стандартная фраза, якую яны кажуць кожны раз, калі хочуць нешта «ўмаўчаць»: «Не трэба бударажыць народ». Калі чуеш гэта ў соты раз, пачынаеш падазраваць, што ўсе яны раслі ў адзінай сям'і, дзе бацька казаў гэта шмат разоў на дзень.

Але бударажыць народ трэба. Трэба неяк дастучацца да людскіх сэрцаў, каб нагадаць кожнаму: Няміга можа паўтарыцца. Бо не ізвергі, не вычварэнцы і не ворагі тапталіся па дзяўчынах у пераходзе – а нашыя з вамі суграмадзяне. Беларусы. І яны ж займаліся марадзёрствам. Таму чым больш праўду ўлады хаваюць ад народа, тым болей будзе шанцаў, што Няміга ўсё ж паўторыцца. Не абавязкова ў Мінску. І я б не хацеў аказацца ў тым месцы. Бо цяпер ведаю, на што здольныя мае суграмадзяне. І на што не здольныя ўлады, таксама ведаю.

Падрыхтаваў Расціслаў Пермякоў, “Навіны”, 30 мая 1999 года



Bottom bar
Домой!