Пагоня

Назад Домой
Upper bar

Нацыянальная сымболiка - гэта квiнтэсэнцыя нацыянальнай гiсторыi i свядомацi.

Сымболiка якую выкарыстоўвае Беларускi Народны ФронтСення ў Беларусi шмат хто лiчыть, што наша гiсторыя пачалася ў 1917 годзе. I сымболiку яны маюць адпаведную. Як кажуць, у кожнага свая праўда. Людзi, для каторых часы савецкага "застоя" з'яўляюцца эталонам шчасльвага жыцця i каторыя акрамя гэтага нiчога i ведаць не хочуць, на мой погляд, сталi ахвярамi iлжывай камунiстычнай iдэялогii. Гэта было б не так страшна, аднак зза свае гiстарычнай блiзарукасцi яны i сваю краiну схiляюць на шлях у гiстарычнае небыцце.

Аднак, у нас есть даўняя i слаўная гiсторыя, адным з пасведчанняў каторай з'яўляецца старажытны нацыянальны сымбал - герб Пагоня. Першыя звесткi пра яго, гiсторыкi датуюць 1044 годам. Як лiчаць некаторыя гiсторыкi, гэта старажытнаславянскi сымбал. У нас, на захадзе, ен канчаткова аформiўся ў канцы трынаццатага стагоддзя, калi ў 1270 г. стаў гербам горада Навагрудка, што быў тады сталiцай Вялiкага Княства Лiтоўскага (ВКЛ), каторае яшчэ толькi нараджалася. А ўжо ў 1293 годзе Пагоня стала гербам князя i ўсяго ВКЛ.

Акрамя таго, на ўсходзе iснуе родны брат нашай Пагонi - герб Масквы Ездец, на якiм Георгiй Пабеданосец на канi кап'ем пранiзвае змея. Як лiчаць гiсторыкi, не выпадкова гэтыя гярбы павернуты ў разныя бакi: Пагоня - на захад, супраць крыжакоў, а Ездец на ўсход, супраць мангола-татар.

Як дзяржаўны i нацыянальны сiмвал Пагоня поўнасцю ўсталявалася ў 16 ст. На пурпурным сцягу выяўляўся герб белага колеру (па геральдычных канонах - срэбнага). Часам разам з Пагоняй была Багародзiца. Ва ўсей Еўропе ў тыя часы пачолi з'яўляцца сцяжкi i вымпелы колераў герба. I ўжо тады пачаў выкарыстоўвацца бел-чырвона-белы сцяг. На карцiне пачатка 16 ст., што знаходзiцца ў Мастацкiм музеi ў Варшаве, паказана бiтва пад Оршай 1514 года. Там коннiца ВКЛ мае бел-чырвона-белыя сцяжкi. Герб жа застаўся белы, але пачаў з'яўляцца не на палотнiшчы, а на геральдычным шчыце чырвонага колеру.

Герб Пагоня мае адзiн вельмi значны элемент - шасцiканечны крыж залатога колеру на шчыце воiна. Ен меe два варыянты: з верхняй перакладзiнай меньшай за нiжнюю i з дзьвумя роўнымi. Першы варыянт супадае па форме са старажытнай праваслаўнай святыняй - крыжом Ефрасiньi Полацкай i скарэй за ўсе выкарыстоўваўся як сiмвал усходнiх зямель, у першую чаргу Полаччыны. Другi з'явiўся пасля Бресцкай царкоўнай унii 1596 гада. Ен не меў такiх моцных праваслаўных каранеў. Аднак лiчыцца, што абодва варыянты ўсходзяць яшчэ да сiмвала паганскага бога сонца - Ярылы.

У ВКЛ Пагоня была распаўсюджана на ўсей тэрыторыi княства. Усе ваяводствы i шматлiкiя гарады мелi на сваем гербе Пагоню. I нават пад час уваходжання ВКЛ у склад Рэчы Паспалiтай, княства захоўвала ўласныя герб i сцяг. Аднак пасля далучення зямель ВКЛ, у тым лiку i Беларусi, да Расеi, нацыянальныя сымбалы былi забаронены i амаль што забыты.

Быў у гiсторыii Пагонi i вельмi непрыемны момант. У час Вялiкай Айчыйнай вайны фашысты выкарыстоўвалi нашу нацыянальную сымболiку ў сваiх iнтарэсах - як прыкрыцце для калабарцыянiстаў. Аднак у чым вiнен сiмвал. Нiякай iдэялагiчнай сувязi памiж фашызмам i старажытнаславянскай Пагоняй няма i не можа быць. Да тагож, напрыклад, чырвоны сцяг бальшавiкоў, якi так подабаецца некаторым, з самага свайго стварэння ўпiтаў у сябе столькi нявiннай крывi, што, на мой погляд, з'яўляецца адным з самых агiдных сiмвалаў у нашай гiсторыi.

Не гледзячы нi на што я сцвярджаю ў нас, беларусаў, i ў нашай Бацькаўшчыны за плячыма даўняя i слаўная гiсторыя, i хочацца верыць што яна скончацца яшче не скора.

   

Толькi ў сэрцы трывожным пачую

За краiну радзiмую жах, -

Успомню Вострую Браму сьвятую

I ваякаў на грозных канях 



У белай пене праносяцца конi

Рвуцца, мкнуцца, i цяжка хрыпяць

Старадаўняй Лiтоўскаi Пагонi

Не разбiць, не спынiць, не стрымаць... 




Травень 2001 годаУладзiмiр Грыбок
Bottom bar
Домой!