Марина Зыкова

Назад Домой


Марина Марына Зыкава - галоўны аўтар, вандроўнік, а таксама распрацоўнік падарожжаў па Беларусі. Трэба адзначыць і высокі прафэсійны ўзровень фотаздымкаў, якія робіць яе муж.

Марына пра сябе:

"Мiнчанка, скончыла ў 80-м годзе наш унiверсiтэт (тады ён быў адзін), прыкладную матэматыку (ФПМ). Да мінулага ліпеня працавала праграмістам у банку, але потым звольнілася ў нейкіх прывідных мроях аб больш цікавай працы. Пакуль нічога не атрымалася. Зараз шукаю працу ў даволі змрочным настроі. Да таго ж і сытуацыя ў нас на Беларусі аптымізму не дадае!

У паходы па Беларусі ходзім, а потым ездзім, даўно, а вось у падарожжы гістарычна-архітэктурнага напрамку - гадоў пяць. Мне вельмі цікава распрацоўваць новыя падарожжы, не меней чым потым ездзіць. Цікаўлюся гісторыяй Беларусі, архітэктурай, узровень, безумоўна, не прафесійны. Вельмі хочацца жыць у сваёй невялікай эўрапейскай дзяржаве і вельмі не хочацца - у імперыі, хай выбачаюць расейцы. І чым болей ведаеш гісторыю, тым болей не хочацца. Адсюль і беларускамоўнасць, хоць выхаванне і адукацыя - расейскамоўныя. Але Осіфа Бродскага люблю болей за Ніла Гілевіча. Ды ў жыцці мовы больш рускай, бо асяроддзя, нажаль, няма. Толькі і ратуюць Наша ніва, ARCHE ды Караткевіч.

Зараз распрацоўваю маршруты на гэты год: Браслаўшчына, Полаччына, Ліда. Пакуль што тры намечана маршруты, а ці атрымаецца - не ведаю. Ездзім звычайна ў дзьве машыны з сябрамі. У мяне муж радыёінжынер і два сыны - студэнты БГУІР (РТІ). Ужо больш за 10 год мы кожнае лета з тымі ж сябрамі тыдні з два адпачываем на Віліі, таму адно падарожжа абавязкова адтуль."

23.01.2003



Вверх

Домой!